ОКДФ БГУ Харчэўня «Калiфорнiя» сл. Л. Томильчик и И. Гречихин на мотив «Hotel California» (муз. «Eagles») Ехаў я на машыне, цёплы вецер падзьмуў Смачны запах пячэння я ў паветры пачуў Супынiў я машыну i пабачыў там свет I падумаў адразу — застаюсь на начлег Ты стаяла ля дзьверы, я пабачыў цябе Гэта сонца паслала дзяўчыну для мяне Ты ўзяла ў рукi свечку, падвяла да сцяны У калiдоры былi галасы, гаварылi яны Калi ласка, заязджайце ў харчэўню «Калiфорнiя» Гэта месца во, гэта месца во, гэта дзеўка во Месца свабодна ў харчэўнi «Калiфорнiя» Ва ўсялякi час, ва ўсялякi час прыязджай да нас Яе душа за нiтнiцай, i мерседес ля вакна Шмат хлопцаў, што побач з ёй, сябрамi клiча яна Пазiраў я на танцы, што былi на двары Тыя танцы запомнiць, але хутка забыць Я спытаў гаспадара, дзе гарэлка мая — i ён адказаў Мы не маем таго спiрта тут ужо восем гадоў И пакуль адусюль гучаць тыя галасы, Растурхаюць у апоўначы, каб ты толькi пачуў Калi ласка, заязджайце ў харчэўню Калiфорнiя Гэта месца во, гэта месца во, гэта дзеўка во Прапаляюць жыццё ў харчэўнi Калiфорнiя Гэта пэўны шанц, гэта пэўны шанц, твае алiбi Столi ў люстэрках, шампанскае ў iльдзе — i яна сказала Мы ўсе вязнi тутака, усё па пляну iдзе У гаспадара пакоi на фэст яны iдуць Забiваюць нажамi, але пачвару не заб'юць Апошняе, што я помню — як я выйсце шукаў Трэба хутка трапiць туды, дзе я ўчора гуляў Адпачнi, сказаў мне вахцёр, няма выйсця нiдзе Расплацiцца ты можаш, а пакiнуць нас — не